З 25 студзеня 2021 года і да суда Кацюбка знаходзіўся пад хатнім арыштам. У віну яму ставілася вывешванне манекена (лялькі-чучала) з надпісамі «АМАП». 18 мая 2021-га Уладзімір быў асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Пакаранне Уладзімір адбываў у ПК-22 у Івацэвічах. Нядаўна ён вызваліўся па сканчэнні тэрміну, паведамляе фэйсбук-суполка «Письма солидарности».





