Падчас саміту краін АДКБ

Падчас саміту краін АДКБ

Кантакты краін-чальцоў АДКБ з «недружалюбнымі» дзяржавамі не павінны наносіць шкоды стратэгічнаму партнёрству з Расіяй. Пра гэта, як паведамляе «РИА Новости», заявіў у чацвер намеснік дырэктара Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Іван Нячаеў.

У дзяржаў блока, куды, акрамя Расіі, уваходзяць Беларусь, Казахстан, Арменія, Таджыкістан і Кыргызстан, ёсць абавязацельствы, замацаваныя ў дзейных пагадненнях, нагадаў Нячаеў на штодзённым брыфінгу.

Ён дадаў, што кантакты з краінамі, якія Масква абвясціла «недружалюбнымі», не павінны супярэчыць гэтым абавязанням.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
86
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
9