На групу было падпісана больш за 10 тысяч чалавек. Кантэнт пабліка складаецца ў асноўным з рэпост-запісаў навінных выданняў.
«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш за 80 аб'яднанняў, фондаў, тэлеграм-каналаў і медыя. Сярод іх «Наша Ніва», Белсат, БелаПАН, «Радыё Свабода», «Еўрарадыё», а таксама аб'яднанне былых сілавікоў BYPOL, фонд BYSOL і іншыя.





