«Паглядзіце на наступствы гульні на новым футбольным полі на вуліцы Зялёнай. Ледзь не лопнуў свой мяч, а вось у майго сябра ўжо два трэснулі. Як можна было дадумацца зрабіць вострыя кручкі крыху вышэй за перакладзіну? Спадзяваюся, хутка выправяць. А цяпер там проста страшна біць па варотах», — напісаў Андрэй.

«Кур'ер» паглядзеў, што на варотах на самай справе ёсць кручкі, за якія мацуецца сетка. Іх канцы звернутыя як раз да поля, і пападанне па перакладзіне або штанзе можа абярнуцца парваным мячом.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?