Вялікагруз ехаў з Расіі ў Светлагорск, вёз рапс. Недалёка ад аграгарадка Баравікі ў машыне лопнула пярэдняе кола, паведамляе выданне «Ранак».
Фуру занесла і яна перакулілася ў кювет. Мяркуючы па фатаграфіях, вялікая частка збожжа апынулася на дарозе. Кіроўца не пацярпеў.





