«Што ў корані вызначыла наш падыход, дык гэта той факт, што рэжым Лукашэнкі адкрыў дзверы Беларусі. Рэжым адкінуў у бок тое, што павінна быць суверэнітэтам і незалежнасцю Беларусі і, у пэўным сэнсе, яе тэрытарыяльнай цэласнасцю, дазволіўшы расійскім сілам зноў увайсці на тое, што павінна быць суверэннай беларускай зямлёй», — заявіў на брыфінгу Нэд Прайс.

Ён таксама нагадаў, што на думку ЗША, Лукашэнка незаконна знаходзіцца ва ўладзе.

«Акрамя парушэнняў правоў чалавека, акрамя таго, што рэжым Лукашэнкі чапляецца за ўладу пасля фальсіфікаваных выбараў, акрамя пераследу палітвязняў, акрамя таго, што ён робіць, каб патаптаць грамадзянскія правы і грамадзянскія свабоды беларускага народа — вось што мяняе наша прынцыповае ўяўленне аб гэтым рэжыме», — заявіў спікер Дзярждэпа.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0