Прыклад аб'явы

Прыклад аб'явы

Зрывала бела-чырвона-белыя сцягі ў пад'ездах, скардзілася, што сябры адвярнуліся

Адказнасць за змаганне з беларускай лацінкай на сябе ўзяла Юлія Дударэнка. Ёй 38 гадоў, яна родам са Стоўбцаў, працавала бухгалтаркай спачатку ў Дэпартаменце аховы МУС, а пасля ў пары іншых дзяржаўных устаноў. 

Фота: сацсеткі

Фота: сацсеткі

Шлях у праўладны актывізм для Юліі пачаўся з сярэдзіны верасня 2020 года — тады яны з мужам упершыню паўдзельнічалі ў праўладным аўтапрабегу. З гэтага часу яны неаднаразова ездзілі туды, як і на акцыі каля ГЦ «Спектр» ва Уруччы.

Юлія з мужам падчас аўтапрабегу 3 кастрычніка 2020 года. Фота: кіраўніца праўладнай арганізацыі «Патрыёты Беларусі» Ганна Харута

Юлія з мужам падчас аўтапрабегу 3 кастрычніка 2020 года. Фота: кіраўніца праўладнай арганізацыі «Патрыёты Беларусі» Ганна Харута

Акрамя гэтага, яна вельмі актыўная ў розных чатах. Там жанчына дзялілася ўражаннямі з прабегаў і распавядала пра тое, як знішчала беларускую сімволіку ў сваім пад'ездзе.

У каментарах Юліі чыталася болей суму, чым нянавісці. Яна перажывала, што за яе погляды ад яе адвярнуліся некаторыя сябры і сваякі, злавалася на пасіўнасць праўладнага лагера.

Даходзіла нават да крамольных думак.

У студзені 2021 года ў дваровы чат выклалі фота яе з мужам пасля праўладнага прабегу, што прадказальна не дадало ёй любові да прыхільнікаў зменаў і зрабіла яе погляды, здаецца, больш радыкальнымі.

Аднойчы Юлія нейкім чынам наткнулася на канал «інфаказачкі» Вольгі Бондаравай. І вектар яе змагання крута змяніўся.

Бондарава і яе «паства»

Бондарава ўяўляе цемрашальскую плынь прарасійскіх актывістаў у Беларусі, якія змагаюцца супраць усяго беларускага і таго, што самі адвольна вызначаюць як заходняе. Яны не змагаюцца супраць прыдуманага і часткова кіраванага Захадам інтэрнэту ці тэхналогій мабільнай сувязі, але выдумляюць «заходнія» наратывы там, дзе іх фактычна няма (скажам, лічаць «заходнімі прыдумкамі» хатні гвалт і каранавірусныя абмежаванні).

Бондарава мэтанакіравана прасоўвае сваёй аўдыторыі патрэбныя ёй наратывы і спрабуе аб'яднаць вакол сябе найбольш радыкальных прарасійскіх актывістаў (прарасійскія актывісты з каманды Лушча яе не любяць), фанатаў СССР і аматараў розных тэорыяў змоваў. Вакол яе канала склалася асяроддзе, якое пастаянна бачыць «бэчэбэшную і заходнюю агентуру» ў розных галінах улады і ставіць сабе за мэту яе перамагчы.

Акрамя іншага, Бондарава наладжвае сувязі з аднадумцамі сярод мясцовых уладаў і сілавікоў. Яе крыважэрныя допісы пра тое, што трэба ўсіх бязлітасна караць, рэгулярна рэпосцяць каналы з сеткі, кіраванай ГУБАЗіКам.

Бондарава таксама помслівая. Калі ёй нехта не спадабаўся ці крытыкуе яе, то яна будзе змагацца з ім да канца. «Пул Бондаравай» зацята атакуе менш радыкальных праўладных актывістаў — блогера Аляксея Голікава, некаторых чальцоў праўладнага Саюза блогераў і нават «Белую Русь».

Дзесьці ў красавіку 2021 года Юлія далучаецца да чатаў вакол Бондаравай. Тут яна працягвае змаганне — толькі ўжо з тым, з чым прапануе змагацца «інфаказачка». І дапамагае шукаць «няправільных» людзей і мерапрыемствы.

Да прыкладу, у гэтым пасце Бондаравай бачна, што даслала яго ёй менавіта Юлія.

Звярніце ўвагу на подпіс у верхнім левым куце

Звярніце ўвагу на подпіс у верхнім левым куце

Юлія актыўна падтрымлівала таксама адмову ад абавязковых прышчэпак і нашэння масак.

А таксама выступала за забарону арганізацый, у назве ці статутных дакументах якіх было слова «гендар». Хоць гэтыя арганізацыі змагаліся супраць хатняга гвалту.

Акрамя ўсяго іншага, у гэтых чатах выступаюць супраць «лічбавізацыі» жыцця і адукацыі: некаторыя ў гэтым бачаць «падкопы сатаністаў», іншыя — руку загадкавага Захаду.

Кампанія супраць беларускай лацінкі

Адным з прадметаў нянавісці Бондаравай з'яўляецца беларуская мова. Яна шляхам розных маніпуляцыяў здолела пераканаць сваіх прыхільнікаў у тым, што беларуская лацінка — гэта вялікае зло. Аргументы такія: яна аддаляе нас ад Расіі, на ёй пісаў «польскі фашыст Каліноўскі», а яшчэ яна прыніжае рускамоўных грамадзян.

Чыноўнікі на звароты прыхільнікаў адмены лацінкі раней не рэагавалі — хутчэй за ўсё, не праз прынцыповую пазіцыю, а праз нежаданне выдзяляць на гэта грошы ў няпросты для бюджэту час. Бо гэта ж не жарт — змяніць шыльды з беларускай лацінкай ва ўсёй краіне.

Пасля гэтага прыхільнікі Бондаравай пачалі вялікую кампанію супраць беларускай лацінкі на вуліцах (згадванне яе знайшлося больш чым у трыццаці розных праўладных і прарасійскіх чатах). Каардынатарам выступіла акурат Юлія Дударэнка. Вось яе допісы з чатаў.

Праўда, не вядома, ці будзе кампанія мець поспех, бо пакуль што аніякіх станоўчых вынікаў яна не дала.

Чытайце яшчэ:

Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса

«Можна проста пячы булкі». Высокапастаўлены выканаўца рэпрэсій увераваў у Бога і сышоў з міліцыі

Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію

Клас
14
Панылы сорам
77
Ха-ха
15
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
123