Гэтую інфармацыю выданню пацвердзіла крыніца, звязаная са спецслужбамі Гомеля. 

«Затрыманне Макавея прайшло ў ноч з суботы 30 ліпеня на нядзелю 31 ліпеня ў Гомелі. Яго аўтамабіль Mitsubishi ASX дагналі з мігалкамі гомельскія даішнікі. Міліцыянт меў прыкметы моцнага алкагольнага ап'янення. Ад медыцынскага агляду адмовіўся. Справу замяць не ўдалося, пасля разносу на службе Макавей быў звольнены з РАУС», — цытуе яго «Флагшток».

На пачатку года ў ведамстве Аляксея Макавея адбыліся трагічныя падзеі. У навагоднюю ноч яго падначаленыя (супрацоўнікі патрульна-паставой службы) у цэнтры Рэчыцы затрымалі Дзмітрыя Усхопава — ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У тую ж ноч Усхопаў памёр. Пасля трагедыі сілавікі прызналі, што ў дачыненні да маладога чалавека была ўжытая фізічная сіла.

Пасля гібелі Усхопава мер да кіруючага складу раённага аддзялення міліцыі прынята не было: усе начальнікі захавалі свае пасады.

На старонцы Рэчыцкага РАУС Макавей дагэтуль знаходзіцца ў спісе кіраўнікоў.

У Рэчыцы ў навагоднюю ноч памёр затрыманы міліцыянтамі мужчына. Сваякі: Яго да смерці збілі ў РАУСе

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

«Не было наркотыкаў! Яму проста дапамаглі памерці ў міліцыі». Сябра, які збег з краіны, распавёў пра Дзмітрыя Усхопава

Клас
37
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3