Праваабаронцам вядома пра актыўнасць падобных махляроў у Гомельскай вобласці.
Каб зацерагчыся ад падобных выпадкаў, «Вясна» раіць родным зняволеных звяртацца ў правераныя ініцыятывы па падтрымцы палітвязняў. Калі вам напісаў прадстаўнік нейкай арганізацыі — пераканайцеся, ці сапраўды ён належыць да гэтай ініцыятывы. Напрыклад, вы можаце самі напісаць названай ініцыятыве і спытаць, ці ёсць у іх такі чалавек. Не пагаджайцеся збіраць грошы на чужую картку.
Калі чалавек кажа, што дзейнічае прыватна — памятайце пра інструкцыі банкаў. Напрыклад, для пераліку грошай на картку не патрэбен CVC-код.
Таксама вы можаце дамовіцца аб афлайн-падтрымцы — напрыклад, каб вам дапамаглі прадуктамі для збору перадачы, узгадніўшы час або спіс неабходнага.





