«4, 9 і 12 жніўня ў Курчатаўскім раёне Курскай вобласці ўкраінскімі дыверсійнымі групамі здзейсненыя падрывы шасці апор высакавольтных ліній электраперадач (110, 330 і 750 кВ), праз якія Курскай АЭС ажыццяўляецца энергазабеспячэнне аб'ектаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Дыверсія, паводле заявы ФСБ, прывяла да «парушэння тэхналагічнага працэсу функцыянавання АЭС».
Затрымаць пакуль нікога не ўдалося, ахова аб'ектаў атамнай энергетыкі ўзмоцненая.





