Фота: dan-news.info

Фота: dan-news.info

Грамадзян Швецыі, Харватыі і Вялікабрытаніі — Матыяса Густаўсана, Вэкаслава Прэбега і Джона Хардынга — абвінавачваюць ва ўдзеле ў якасці наймітаў «у ваенных дзеяннях і навучані для гвалтоўнага захопу ўлады». Ім пагражае смяротнае пакаранне.

Яшчэ двум грамадзянам Вялікай Брытаніі — Эндру Хілу і Дылану Хілі — прад’явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў ваенных дзеяннях і ў вярбоўцы наймітаў адпаведна.

Згодна з Крымінальным кодэксам самаабвешчанай «ДНР», Хілу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Хілі — да васьмі.

Ніхто з замежнікаў не пагадзіўся з агучанымі абвінавачваннямі.

Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў кастрычніку.

9 чэрвеня так званы «вярхоўны суд» самаабвешчанай «ДНР» асудзіў грамадзян Вялікабрытаніі Шона Пінэра і Эйдэна Эсліна і грамадзяніна Марока Саадуна Брагіма на смерць. Яны служылі ў 36-й асобнай брыгадзе марской пяхоты Узброеных сіл Украіны і былі ўзятыя ў палон у Марыупалі. Усе трое пераехалі ва Украіну задоўга да пачатку расійскага ўварвання і ўжо некалькі гадоў служылі ў марской пяхоце УСУ на кантракце, нагадвае «Радыё Свабода».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5