Па інфармацыі агенцтва, новая тэрыторыя разлічаная на 25,9 тысяч пахавальных месцаў. Плюс — калумбарныя сцены. На найбліжэйшыя пяць гадоў участка хопіць.

«Гардарбуд» плануе забетанаваць пад'язную дарогу і па меры неабходнасці яшчэ пашыраць пагост. У рэзерве ёсць 70 гектараў тэрыторыі патэнцыйнай умяшчальнасцю ў 60 тысяч пахаванняў.

Могілкі, пра якія ідзе гаворка, размешчаныя за 4 кіламетры на паўднёвы ўсход ад МКАД каля вёскі Вялікі Трасцянец. Іх адкрылі ў 2021 годзе. Гэта адзіныя з могілак Мінска з даступнымі ўсімі відамі пахаванняў.

Сярод іншых на гэтых могілках у мінулым годзе быў пахаваны праграміст Андрэй Зельцэр, які загінуў у перастрэлцы з сілавікамі, што ўзламалі ягоную кватэру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0