Фота: BBC Food

Каб згатаваць курыныя эскалопы з салатай з рукалы, вам спатрэбіцца:

  • 4 курыныя грудкі без костак і скуры
  • 10—12 дробна парубленых лісткоў свежага шалфею (можна замяніць на чабор ці базілік)
  • 12 здрабнёных гарошын чорнага перцу (ці іншая спецыя на ваш густ)
  • 8 сталовых лыжак мукі
  • 2 узбітыя яйкі
  • 150 грамаў мукі
  • 250 грамаў паніровачных сухароў
  • 180 грамаў масла
  • сок з паловы лімона
  • аліўкавы алей
  • бальзамічны воцат
  • 100 грамаў рукалы
  • 80 грамаў цёртага пармезану (ці іншага цвёрдага сыру)
  1. Каб зрабіць эскалопы, размясціце кожную грудку паміж двума слаямі харчовай плёнкі. Выкарыстоўвайце качалку для цеста, каб разгладзіць кожную грудку, пакуль яна не стане больш тонкай і шырокай. Прыбярыце плёнку, прыпраўце мяса шалфеем і перцам.
  2. Насыпце муку ў міску, у іншай місцы ўзбіце разам яйкі і малако. Насыпце на талерку паніровачныя сухары.
  3. Абкачайце кожны кавалак мяса ў муке і страсіце з яго лішкі. Апусціце кожны эскалоп у сумесь з яек і малака, а потым абкачайце яго ў сухарах, пакуль ён не будзе імі цалкам пакрыты.
  4. Пастаўце патэльню на сярэдні ці вялікі агонь, растапіце на ёй палову ўсяго масла. Пакладзіце ў патэльню два з чатырох эскалопаў і смажце іх на кожным баку на працягу 4—6 хвілін або пакуль сухары не набудуць залаты колер. Прыбярыце эскалопы з патэльні і пакладзіце іх у цёплае месца.
  5. Паўтарыце тое ж самае з большай часткаю масла, што ў вас засталося, і з двума эскалопамі, што ў вас засталіся.
  6. Растапіце рэшткі масла ў іншай патэльні на сярэднім агні. Калі масла стане светла-карычневым, дадайце туды лімонавы сок і перамяшайце сумесь. Прыбярыце сумесь з агню.
  7. Каб зрабіць салату, змяшайце аліўкавы алей і воцат да аднароднасці. Дадайце рукалу і добра ўсё перамяшайце, каб сумесь пакрывала рукалу.
  8. Каб падаць эскалопы, памясціце кожны з іх у цэнтр асобнай талеркі і палейце сумессю лімоннага соку і масла. Пакладзіце каля эскалопа рукалу і пасыпце яе пармезанам.

Тарцілья (tortilla). Іспанскі амлет, што спадабаецца кожнаму

Любіце дранікі? Тады прыгатуйце Rösti — швейцарскае смакоцце 

Рэцэпт на выходныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Жук / Адказаць
21.08.2022
О! Гэта рацыя. Не, гэта грацыя,.. гастранамічная грацыя. Тут ужо трэба быць профі, каб такое прыгатаваць.
0
Жук / Адказаць
21.08.2022
А што гэта наліта, у верхнім левым куту, на фотцы ? Піва ?! Ну, увогуле, задаволілі вы мяне сёньня прапановаю на выходны дзень ! Так трымаць !
0
рацыя-грацыя-дэградацыя / Адказаць
21.08.2022
кэп, як у вас з асабістым жыццём? знайшлі нарэшце сабе прыгожага Пятніцу?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру