Фота: BBC Food
Каб згатаваць кексы з дурніцамі, вам спатрэбіцца:
- 110 грамаў мукі
- 110 грамаў размякчонага масла
- 65 грамаў цукру
- 2 яйкі
- 1,5 чайныя лыжкі разрыхляльніку
- 125 грамаў дурніц (можна браць замарожаныя, а можна і з іншымі ягадамі — з чарніцамі ці малінамі)
- дробка мускатнага арэху
- Узбіце разам масла і цукар, потым паступова дадавайце ў сумесь яйкі. Змешвайце сумесь міксерам на працягу трох хвілін. Дадайце муку, разрыхляльнік і мускатны арэх, перамяшайце. Пастаўце сумесь у халадзільнік мінімум на гадзіну, а яшчэ лепей на ноч.
- Вазьміце форму для кексаў, змажце яе маслам і запоўніце адтуліны цестам крыху больш чым на палову (гэтага цеста хопіць прыкладна на 8 кексаў). Раскладзіце дурніцы па формах з цестам.
- Выпякайце кексы ў духоўцы, разагрэтай да 200 градусаў, на працягу 20 хвілін, ці пакуль кексы не набудуць залаты колер. Падавайце іх цёплымі.
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт
Чатыры незвычайныя рэцэпты, якія не дадуць прапасці вішням пад канец сезону
Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны





