На пытанне пра тое, ці сапраўды ўкраінская артылерыя знішчыла ўсе маставыя пераправы з Херсона праз Дняпро, Сабалеўскі адказаў сцвярджальна.

«Я магу гэта пацвердзіць. Сапраўды, сёння ў оркаў не існуе ніводнага лагістычнага маршруту — бяспечнага і такога, які задавальняў бы іх ваенныя патрэбы менавіта па забеспячэнні ваеннай групоўкі, размешчанай каля Херсона. Відаць, гэта і стала асноўнай прычынай таго, што расійскае ваеннае камандаванне сапраўды пакінула Херсон. Большасць з іх ужо выехалі з Херсона, менавіта пра гэта ёсць звесткі», — сказаў ён.

Расійскі бок гэтую інфармацыю ніяк не каментуе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?