11 жніўня прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сказаў, што рашэнне па беларускай порце ў Расіі прынята. Аднак не ўдакладніў, дзе дакладна яго будуюць і колькі каштуе гэты праект. Было толькі вядома, што ён будзе размяшчацца ў Паўночна-Заходнім рэгіёне Расіі. Зараз дэталяў стала крыху больш: скончыць будаўніцтва плануецца сёлета.

А да таго часу беларускія экспарцёры карыстаюцца расійскімі партамі. У першым паўгоддзі праз іх прайшло, як сказалі на СТВ, каля 2 мільёнаў тон беларускіх грузаў, прытым, маўляў, «тарыфы на перавалку грузаў Made in Belarus максімальна выгадныя». Канкрэтныя лічбы не называліся.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3