Фарбы ўдзельнікі куплялі на месцы. Яны бяспечныя, але і каштуюць нятанна.

Упершыню Colorfest правялі ў Магілёве ў 2017 годзе. Ён прайшоў на стадыёне завода штучнага валакна, які тады яшчэ існаваў. Гэта аддаленая ад людных вуліц мясціна, куды апазіцыянераў адпраўлялі пратэставаць. Але апошнія гады фэст праводзяць у Парку атракцыёнаў.

Ідэю правядзення фестываляў фарбы еўрапейцы падгледзелі ў індуісцкай культуры. Свята Holi (Пяшчоты) — адно з найбольш маляўнічых у Індыі і Непале. Бенгальцы з фарбамі адзначаюць сваё Новы год і Свята вясны.

Упершыню ў Еўропе свята Холі правялі 29 чэрвеня 2012 года ў Берліне. У тым жа годзе, паколькі імпрэза спадабалася людзям, адбыліся яшчэ тры падобныя фэсты. Самы масавы прайшоў у Мюнхене. На яго прыйшло 10 тысяч ахвотнікаў пабыць мурзатымі ад фарбаў.

З 2014 года Colorfest становіцца аднойз улюбёных імпрэз еўрапейцаў. І не толькі еўрапейцаў, бо яго сталі праводзіць таксама і ў Новай Зеландыі і нават Паўночнай Афрыцы.

У Беларусі таксама ўзяліся папулярызаваць свята з індуісцкімі каранямі. Да такога наватарства ў Магілёве мясцовая ўлада паставілася з недаверам, таму першапачаткова і адпраўляла ахвотнікаў абсыпацца фарбамі на аддалены ад гарадскога цэнтра стадыён.

Адаптаваная пад Colorfest свята Холі падаецца як фестываль, дзе ўсе роўныя, незалежна ад колеру скуры, нацыянальнасці, узросту і полу. На ім няма месца курэнню і алкаголю — толькі здаровы розум, чыстыя эмоцыі, светлыя пачуцці і жывыя зносіны.

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2