Конкурс «Легенды беларускага спорту» ладзіцца з мэтамі:
— стварэння прывабнага іміджу Рэспублікі Беларусь і беларускага спорту;
— павышэння мастацкага і творчага ўзроўню сучасных фільмаў;
— міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы кінавытворчасці і ўмацавання беларуска-расійскага культурнага супрацоўніцтва.
Удзельнікам прапануюць стварыць сцэнарый і зняць фільм, прысвечаны славутаму футбалісту мінскага «Дынама» Аляксандру Пракапенку.
Конкурс кароткаметражных фільмаў ладзіцца ў трох намінацыях: «Мой родны кут», «Першае каханне» і «Гарадскія легенды». Стужкі, якія перамогуць, абяцаюць паказаць на XXIX Мінскім Міжнародным кінафестывалі «Лістапад» у конкурснай праграме «Кіно маладых».





