«У КПЗ не быў і не планую», — напісаў ён у сацыяльных сетках.

Паводле звестак шэрагу каналаў, ён паспрабаваў трапіць у зону баявых дзеянняў. Па словах Гіркіна, на фронце ён «рана ці позна абавязкова» пабывае, «але не проста цяпер».

У прыватнасці, некаторыя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Гіркін спрабаваў трапіць у Херсонскую вобласць па несапраўдным пашпарце на імя Сяргея Рунова, але яго затрымалі і адправілі ў камеру папярэдняга зняволення ў Сімферопалі.

Ігар Стралкоў (Гіркін) — грамадзянін Расіі, афіцэр расійскіх спецслужб, які, як ён сам прызнае, развязаў вайну на ўкраінскім Данбасе.

Гіркін ваяваў у Босніі, Прыднястроўі, Чачні, Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2