Максім Багдановіч вядомы тым, што самастойна паступіў у Гарвард і цяпер гатовы падзяліцца кансультацыяй, як падрыхтавацца да паступлення ў амерыканскія ўніверсітэты.

Ён звяртаецца да вучняў 9—10 класаў і іх бацькоў, абяцаючы пракансультаваць у тэлеграме любы час.

«Галоўная ўмова — каб патэнцыйныя абітурыенты пісалі самастойна (а не іх бацькі!) і пажадана па-беларуску. Таму калі вы бацька, то можаце паказаць гэты пост сваей дачцы ці сыну і сказаць, што ёсць такі Максім і ён будзе рады дапамагчы.

Прынцыпова бясплатна. Лепш за ўсё пісаць цягам наступных двух тыдняў увечары па мінскім часе. З верасня пачынаецца вучоба і будзе крыху складаней. Але ўсё роўна пішыце!

Я натхніўся тым, што мне сёння з маёй гімназіі напісала таленавітая і матываная вучаніца 8-ай класы і сказала, што хоча паступіць у Гарвард. З размовы мне падалося, што ў яе ёсць усё, што неабходна: матывацыя і час. Насамрэч больш і не трэба — іншае прыходзіць з працай. Я ўпэўнены ў яе атрымаецца.

Мне зусім не шкада 15 хвілін свайго часу, калі ў выніку есць верагоднасць змяніць жыццё беларуса так жа радыкальна, як Гарвард змяніў мяне».

«Універсітэт стаў для мяне не тое што сацыяльным ліфтам, а цэлай катапультай і я неверагодна за гэта ўдзячны. Перадаю эстафету», — напісаў ён.

Я буду рады ў перапісцы падказаць рэсурсы для падрыхтоўкі да экзаменаў, напісання эсэ, дэталі працэсу падачы, атрымання фінансавай дапамогі і гд.

Адзінае, што мне важна — каб чалавек быў сам заматываваны, а не бацькамі. Я і раней так час ад часу даваў парады тым, хто мне пісалі (і ўжо зараз некаторыя з іх вучацца на поўнай стыпендыі ў прэстыжных універсітэтах!), але ніколі публічна не прапаноўваў. Выпраўляюся.

Магчыма па выніку нашых перапісак напішу невялічкі гайд і апублікую тут. Я думаю што большасці таленавітых беларускіх школьнікаў нічога не перашкаджае паспрабаваць і патэнцыйна змяніць свае жыццё і жыцце нашай краіны да лепшага. Усе магчыма!» — дадаў ён.

Клас
66
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4