«Навошта вы зневажалі ўладу ў Расіі? Навошта вы прэзідэнта Пуціна зневажалі? Макрона яны ж так не крытыкавалі, хоць было за што.
Калі Байдэн падымаўся па трапе і ўпаў, у нас у Беларусі ніхто з гэтага не смяяўся. Усяляк бывае.
Я разумею: бег чалавек, упаў. Не трэба было бегчы. Але спатыкнуўся і спатыкнуўся. А вы што рабілі і робіце супраць Пуціна? Навошта вы яго дэманізуеце, навошта вы яго зневажаеце?» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Але гэта няпраўда. Вось толькі некалькі прыкладаў з канала АНТ.
А вось, што публікуе пра Байдэна афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі. Звярніце ўвагу на танальнасць.
У тэлеграм-канале БТ дазваляе сабе яшчэ больш вольны стыль.
На СТВ — аналагічна.
Звярніце ўвагу, прапаганда ў гэтых выпадках крытыкуе Байдэна не за погляды, не за палітычную пазіцыю, не за думкі, а займаецца выключна пошукам дробных і прымітыўных зачэпак, каб максімальна зняславіць амерыканскага прэзідэнта, высмеяць ягоны ўзрост (хаця кіраўнікі Беларусі і Расіі зусім не маладыя людзі), паказаць абмежаваным і неадукаваным чалавекам.
Пуціна ж у заходніх медыя крытыкуюць за тое, што ён развязаў агрэсіўную вайну супраць суседніх краін, за забойствы палітычных апанентаў, ліквідацыю інстытутаў грамадзянскай супольнасці, палітычныя рэпрэсіі і тое, што завёў адносіны Расіі з цывілізаваным светам у тупік.





