Алене Несцяровіч па «справе Зельцэра» прысудзілі 2,5 года калоніі
10 жніўня Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу палітзняволенай Алены Несцяровіч, якую абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў па ч. 1 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» і арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады», піша «Вясна».
Алену затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментарыі ў сацсетках аб гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і айцішніка Андрэя Зельцэра.
Суддзя Вера Галаўкова прызначыла Несцяровіч 2,5 года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ