Месца пахавання Аляксандра і яго бацькі Валерыя. Фота з сацыяльных сетак.

Месца пахавання Аляксандра і яго бацькі Валерыя. Фота з сацыяльных сетак.

Як нам распавялі сваякі Аляксандра Тарайкоўскага, яны вельмі хацелі, каб помнік ужо стаяў 10 жніўня 2022-га, але фірма-вытворца зацягнула з тэрмінамі. 

«Увогуле, мы вельмі доўга выбіралі, якім помнік будзе. Ніхто ж у гэтым не разбіраецца асабліва… Спачатку абмяркоўвалі адзін праект: такую скульптуру — нібыта Сашыну душу, якая ўзлятае. Але прапанаваная скульптара была залішне амбіцыйнай, скажам так. І хацелася лёгкасці, таму мы спыніліся на варыянце з крыжам і гартаваным шклом, пад якім будзе змешчаны фотаздымак Сашы.

Мы чакалі, што будуць пытанні наконт помніка (раней неабыякавыя грамадзяне скідваліся ў тым ліку на яго ўстаноўку. — НН), самім нязручна і хацелася паспець да 10 жніўня. Але нам абяцаюць, што вось-вось усё будзе гатова і зоймемся ўжо ўстаноўкай», — расказваюць блізкія Аляксандра.

Праект помніка Тарайкоўскаму.

Праект помніка Тарайкоўскаму.

На зацягванне тэрмінаў таксама паўплывала жаданне знайсці максімальна выгадны ў плане кошту варыянт і тэхнічныя нюансы. Абраная фірма прыступіла да рэалізацыі на пачатку зімы. Праект з крыжам, які ўхвалілі ўсе сваякі, абышоўся сям’і, па іх словах, амаль у пяць тысяч даляраў. Дазволіць яго сабе яны змаглі ў тым ліку, дзякуючы фінансавай дапамозе неабыякавых беларусаў, якім выказваюць удзячнасць. 

Помнік Тарайкоўскаму замаўляўся з разлікам на два месцы, але другое павінна было проста быць аздобленае пліткай.

«Ніхто не чакаў, што бацька Сашы так хутка памрэ, але яму ставіць помнік пакуль рана», — каментуюць сваякі (Валерый Тарайкоўскі памёр 26 мая і быў пахаваны побач з сынам на Заходніх могілках у Мінску. — НН).

Чытайце таксама:

Два гады пасля выбараў-2020. Пра што варта памятаць

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
101
Абуральна
11