«У сувязі са зваротамі, якія паступаюць у Міністэрства абароны, аб успышках на ўчастку мясцовасці Зябраўка Гомельскай вобласці, паведамляем, што 10 жніўня каля 23 гадзін падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне. Асабовым складам своечасова прынятыя меры па тушэнні. Пацярпелых няма», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.
«Адбылося ўзгаранне адной з адзінак тэхнікі» — Мінабароны пракаментавала факт здарэння ў Зябраўцы 3
У Міністэрстве абароны пракаментавалі сітуацыю вакол аэрадрома «Зябраўка», дзе ўначы назіраліся ўспышкі.