Па словах Галоўчанкі, у горадзе будзе створана пляцоўка, на якую інвестар можа прыйсці проста з абсталяваннем. Усё астатняе будзе забяспечана дзяржавай.

«Дзяржава ўкладзецца ў стварэнне спецыяльнай пляцоўкі з усімі неабходнымі камунікацыямі: вада, электраэнергія, газ, ачышчальныя збудаванні. Фактычна гэта будзе чыстая пляцоўка, куды чалавек зможа прыйсці са сваім абсталяваннем і пачаць адразу працаваць. Гэта важна, бо нават узгадненне праектнай дакументацыі на падвод займае досыць шмат часу», — сказаў прэм'ер.

Пляцоўка будзе прызначацца для беларускіх прадпрымальнікаў, якія змогуць атрымаць тут падатковыя льготы.

«Гэтую пляцоўку зробім прывабнай за кошт стварэння там асаблівага рэжыму. Гэта будзе нейкі аналаг кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі Камень», толькі для беларускіх прадпрымальнікаў. Словам, невялікая індустрыяльная зона», — дадаў Галоўчанка.

Галоўчанка дапусціў, што праект можа быць рэалізаваны ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства, калі камунікацыямі займаецца інвестар, які потым здае абсталяваныя месцы ў арэнду прадпрымальнікам. Цяпер у Беларусі працуе сем свабодных эканамічных зон і дзве асаблівыя эканамічныя зоны («Вялікі Камень» і ПВТ). Таксама льготы даюцца рэзідэнтам зоны «Брэміна-Орша».

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0