Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Культура
Фота 5 з 8
10.08.2022 / 16:31
Бел / Łac / Рус

Рэчы, пашытыя беларускай у пасляваенныя гады, захаваліся ў музеі Рэспублікі Комі

На віртуальнай выставе Нацыянальнага музея Рэспублікі Комі можна ўбачыць фотаздымкі тэкстылю, створанага беларускай Галінай Вавілінай. Яна нарадзілася на Палессі, падчас Другой сусветнай вайны аказалася ў нямецкім канцлагеры, а ў канцы 50-х пераехала ў Сыктыўкар і засталася там жыць, піша Budzma.com.

Усе фота: projects.museumtur.ru/beloruss_tekstil/

У рамках юбілейных імпрэз, прысвечаных 25-годдзю грамадскай арганізацыі «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Рэспублікі Комі», а таксама з нагоды Года культурнай спадчыны ў Расіі, Нацыянальны музей Рэспублікі Комі і Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей абмяняліся віртуальнымі выставамі.

Гродзенскі музей падзяліўся выставай «Беларускія традыцыі: Ганчарнае рамяство Панямоння».

А Нацыянальны музей Рэспублікі Комі прадставіў праект на аснове сваёй калекцыі беларускага тэкстылю. Усе прадметы, паказаныя на фота, стварыла беларуска Галіна Чачко (у замужжы — Вавіліна).

Галіна Вавіліна з пляменнікам. Сыктыўкар, 20 студзеня 1958 года

Галіна Вавіліна з пляменнікам. Сыктыўкар, 20 студзеня 1958 года

Яна нарадзілася ў 1922 годзе ў сяле Пагост Жыткавіцкага раёна. Падчас Другой сусветнай вайны сям'ю пагналі ў Германію. Галіна працавала на кухні канцлагера Хемніц. У 1945 годзе канцлагер быў вызвалены савецкімі войскамі. Пасля вайны Галіна Чачко працавала звеннявой, звяно сеяла і рассаджвала тытунь. Міністэрства сельскай гаспадаркі ўзнагародзіла яе значком «выдатнік сацыялістычнай сельскай гаспадаркі». У 1958 годзе Галіна прыехала ў Сыктыўкар няньчыць пляменніка, выйшла замуж і засталася ў сталіцы Комі. 

Калекцыя дае ўяўленне пра тое, якім быў народны тэкстыль Усходняга Палесся ў пасляваеннае дзесяцігоддзе. Усе рэчы — ручнікі, пакрывала, падзоры (накідкі) для ложка — вырабленыя ў 1946—1958 гадах. Іх перадала ў музей дачка Галіны Вавілінай у памяць пра сваю маці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Маргарыта Ляўчук едзе з канцэртамі на фронт 11
Тадэвуш Касцюшка — мост і кактэйль
+ рэцэпт кактэйлю
1
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
Актывісты б’юць трывогу: рэканструкцыя кінатэатра «Масква» незаконная 27
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Беларуская мастачка піша карціны па вядомых кнігах. Ёсць твор і на аповесць «Па што ідзеш, воўча?»
«Рашэнні рэжыму папаўняюць спіс злачынстваў». Рада БНР на завядзенне крымінальнай справы
Міністр замежных спраў Нямеччыны: ЕС будзе распасцірацца ад Лісабона да Луганска
Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе заявіла пра збіванні і ціск у калоніі
Мэр Брэста даў інтэрвʼю метэаробату, які вядзе прагноз надворʼя на мясцовым тэлебачанні
Мінчуку за каментары ў інтэрнэце далі «хатнюю хімію» і прысудзілі гіганцкі штраф
У Мінску падаюць гіганцкую каву. Змяшчальнасць філіжанкі — 6 літраў 1
Усяго патроху
Гайд па легалізацыі і «пашпартах замежнікаў» у Літве і Польшчы
Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча 1
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 9
«Першае, што сказалі на допыце ў КДБ: распавядзём усім, што ты гей». Вядучы Сяргей Падсасонны — пра асабістае жыццё 13
Фота / Відэа
У Віцебскай вобласці гарыць балота Ельня 1
У Мінску смеццявоз раздушыў таксоўку 3
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША 9
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 93
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
«Адразу падумала, гэта Чарнобыльская зона». Відэа з беларускага аграгарадка пужае беспрасветнасцю 22
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 57
Самае лайканае
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 35
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 48
У Эстоніі 85-гадовы мужчына стаў ахвярай нахабных злодзеяў. На дапамогу прыйшлі мясцовыя беларусы 3
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
«Цяпер стала ясна, чые былі мільёны». Хто той беларус, якога арыштавалі ў ЗША за парушэнне санкцый 6
Найбольш рэакцый
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 93
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 57
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 35
«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні» 17
У Беларусі знайшлася яшчэ адна база «дармаедаў». Яе стварылі для тых, хто з'ехаў з краіны 3
Гарачыя тэмы
Украінка абурылася беларусам, які спяваў «Воіны свету» ў Варшаве 93
«Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай 17
«Ва ўкраінцаў ёсць такая рыса, якая можа падацца беларусам грубасцю». Алесь Плотка — пра гомельскі андэграўнд, Ціханоўскага арт-дырэктара і жонку-ўкраінку 15
«Украінскія псеўдапатрыёты знішчаюць мемарыялы». Стала вядома пра разбурэнне помніка беларусам, якія загінулі за Украіну 57
Гуд бай, Гродна! Як дызайнерка-рэстаўратарка з’ехала ў ЗША праз Мексіку — нікога не папярэдзіўшы 35
Б'юці-сродкі для вагіны: што гэта такое і ці ўхваляе гінеколаг 10
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт 48
Расія вярнула ў Беларусь сто тысяч кляшчоў 2
Прыязджайце самі. «Пашпартны ўказ» Лукашэнкі пачаў дзейнічаць у навучальных установах 12
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх