Мінчук гуляў у лесапарку ў раёне Сухарава, пабачыў грыбы. Мужчына вырашыў, што гэта зелянушкі, і, сабраўшы цэлы пакет, аднёс дадому, паведамляе СК.

Увечары таго ж дня яго жонка іх прыгатавала. Сям'я, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей, павячэралі.

На наступны дзень усе адчулі недамаганне і звярнуліся па дапамогу да медыкаў. Цяпер усе яны ў рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0