«Дарагія арганізатары мерапрыемства, дарагія ўдзельнікі, дарагія суайчыннікі, якія жывуць як у Рэспубліцы Беларусь, так і ва ўсіх краінах свету, дарагія беларусы, які зараз носяць пагоны сілавых структур Рэспублікі Беларусь, і беларусы, якія працуюць у органах дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь. Я вельмі хацеў бы, каб па магчымасці паслухалі ўсе, я вельмі спадзяюся, што гэтыя некалькі хвілін, якія буду прамаўляць, не будуць патрачаная вамі дарэмна і вы атрымаеце нейкую карысную сабе інфармацыю. 

У пачатку, раз я пачынаю нейкі новы, можна сказаць, шлях у палітыцы, я хацеў бы зрабіць некалькі афіцыйных заяў.

Першае, я ніколі не цікавіўся палітыкай, ніколі не марыў пра кар’еру палітыка, як, мяркую, і большасць тых, хто стаіць побач са мной і знаходзяцца ў зале. Не мы вінаватыя ў тым, што ў нашай краіне адбыліся падзеі, на якія мы, будучы людзьмі сумленнымі, зрэагавалі не так, як чакала ад нас улада. Не мы зрабілі гэты раскол у грамадстве, і не па нашай ініцыятыве мы апынуліся за межамі радзімы.

Што тычыцца майго асабістага бачання палітычнага ладу Рэспублікі Беларусь, то я бачу будучую свабодную Беларусь адназначна як парламенцкую рэспубліку, у якой будзе дакладны падзел галін улады, у якой будзе эфектыўна працуючая сістэма стрымак і проціваг, будзе адсутнічаць нейкая манаполія на сродкі масавай інфармацыі.

Я лічу, што ў нашай краіне будучыні не павінна быць сітуацый, калі адзін чалавек вырашае шмат, проста таму што мы па сваім геаграфічным становішчы знаходзімся на мяжы дзвюх сусветных сістэм з розным дзяржаўным ладам.

І калі будзе сітуацыя, калі вырашае адзін чалавек: у нашых суседзяў з усхода і захаду будзе ўзнікаць спакуса перацягнуць гэтага чалавека на свой бок і накіраваць краіну ў нейкае выгаднае камусьці рэчышча, але можа быць не заўсёды выгаднае народу Беларусі. Я лічу, што нацыя беларусаў з’яўляецца высокакультурнай, высокаадукаванай, цудоўнай нацыяй, якая цалкам у стане на прынцыпах дэмакратыі вырашаць усе пытанні калегіяльна і вырашаць свой лёс супольна, Калі хтосьці чакае, што я пачну фарміраваць хунту і будаваць сцэнары крывавага захопу ўлады, хачу адразу гэтых людзей расчараваць: нічога падобнага ў мяне ў галаве няма.

Наступная мая заява. Я заўсёды з’яўляўся і з’яўляюся законапаслухмяным грамадзянінам, які усе пытанні вырашаў і будзе вырашаць у прававым полі. На сённяшні дзень у адносінах да мяне ў Рэспубліцы Беларусь заведзена некалькі крымінальных спраў. Я размаўляў асабіста з кіраўніком следчай групы, неаднаразова задаваў яму пытанне, просьбу, каб мне паказалі якія-небудзь матэрыялы справы, абвінавачванні, на аснове чаго маю фатаграфію развесілі на стэндах, што мяне недзе вышукваюць, На жаль, ні вуснага адказу не атрымаў, ніякіх дакументаў не атрымаў, тым не менш, на працягу шасці месяцаў кашмараць бізнэс, які мае нейкую сувязь са мной, ну і там спрабуюць збэсціць маё сумленнае імя ў Рэспубліцы Беларусь.

Я думаю, што не кажу нічога новага для тых, хто тут прысутнічае, і вялікай колькасці людзей, якія зараз знаходзяцца ў турмах, пад следствам, гэта абсалютна стандартная сітуацыя ў сённяшняй Беларусі, проста я прыводжу гэты прыклад.

Я выходжу са зваротам да людзей, якія займаюцца дзяржаўным кіраваннем. Спадзяюся, што яны ўсё-такі мяне слухаюць. Калі вы хочаце зразумець, чаму ваша сістэма эфектыўна выконвае адну рэч на сённяшні дзень — генеруе ворагаў, прызначце расследаванне аб’ектыўнае, як вашым ворагам стаў Сахашчык і вы шмат зразумееце, чаму патрыёт вашай радзімы раптам аказаўся на другім баку барыкадаў. І тады можа з’явіцца ў кагосьці шанец, змяніць светапогляд у работу і наогул у нас не дойдзе да крывавага сцэнара, а нашмат раней мы пачуем адзін другога і пачнем нейкі перамоўны працэс і пошук кампрамісаў.

І пераходжу непасрэдна да сваіх функцыянальных абавязкаў, якія вызначаныя Святланай Георгіеўнай Ціханоўскай.

Тэма — абсалютна новая для нас, мы дастаткова мала маем, але нешта мы маем. Мы маем некалькі падраздзяленняў беларусаў, якія ваююць ва Украіне, ваююць гераічна, цудоўныя хлопцы: патрыёты, так гэта не шматлікая армія, але, апроч людзей, мы там, яшчэ паспелі абзавесціся цудоўнай сістэмай разведкі, кіравання войскамі і сувязі, ужо нават тое, што нават тое, што мы маем на сённяшні дзень, апярэджвае сістэмы, што стаяць на ўзбраенні ў Рэспубліцы Беларусь на некалькі пакаленняў. Людзі, якія кіруюць на сёння Беларуссю, нават не ўяўляюць, як многа беларусаў, і што з’ехалі нядаўна з нашай краіны, і што з’ехалі даўно з краіны, жывуць у Амерыцы і краінах Еўропы, дапамагаюць нам: айцішнікі, якія, як нехта думае, паехалі па доўгі рубель, зусім бясплатна распрацоўваюць для нас праграмнае забеспячэнне. Напрыклад, цалкам бясплатна распрацоўваюць для нас платформу па кіраванні войскамі, нават можа яна больш сучасная на сённяшні дзень, чым тое:, што стаіць на ўзбраенні арміі Амерыкі. Таму што многія працэсы па ўнясенні разведінфармацыі, якая там уносіцца ўручную, у нас аўтаматызуецца. 

Мы нешта ўжо маем, мы маем нагоды для аптымізму, скажам так асцярожна, мы маем надзею, і каб вы мне задавалі вельмі шмат пытанняў, журналісты, проста ўдзельнікі канферэнцыі, ці лічу я рэальным сілавое вырашэнне пытання. Я лічу яго рэальным, я бы вельмі хацеў бы, каб да гэтага не дайшло, і буду прадпрымаць усе высілкі, каб не дайшло, што беларус будзе страляць у беларуса. Я вельмі спадзяюся, што да гэтага не дойдзе.

І разам з тым, каб гаварыць вось так строга фармальна: так, рэальна стварыць сілавы кампанент з сур’ёзным патэнцыялам — патэнцыялам, які будзе вымярацца не колькасцю людзей, а высокімі сучаснымі тэхналогіямі, сур’ёзнымі сучаснымі сродкамі паражэння, тое, што можа паспяхова канкураваць з тым, што ёсць у сённяшняй Беларусі.

Каб рэалізаваць гэтую задачу, нам трэба зрабіць вельмі многае. Перш за ўсё, нам мець дакладнае прававое поле, якое будзе рэгламентаваць нашу дзейнасць, і над гэтым трэба сур’ёзна папрацаваць. Я б не хацеў, каб хтосьці з удзельнікаў працэсу апынуўся па-за прававым полем і меў вельмі негатыўныя наступствы ў будучыні. Я буду старацца так зрабіць, і я спадзяюся, што ў мяне гэта ўдасца.

Я напэўна не буду дзяліцца з вамі планамі, бо большасць гэтых планаў адносіцца да катэгорыі не для ўсеагульнага абмеркавання. Тое, што можна абнародаваць, мы будзем абнародаваць, і будзем старацца, каб легальная частка нашай працы была празрыстай. Мы будзем публікаваць інфармацыю ў нашых сацыяльных сетках, на сайце нашага руху, які будзе створаны. І разам з тым, прашу аднесціся з разуменнем, не задаваць пытанняў, якія могуць нашкодзіць нашай справе. 

Я звяртаюся да журналістаў, я вельмі паважаю вашу працу, але цягам наступных тыдняў, ну апроч таго, што я сказаў зараз, я нічога сказаць вам не змагу. Па меры таго, як сітуацыя будзе мяняцца, як толькі фізічна будзе магчыма, я з задавальненнем буду з вамі размаўляць.

На гэтым я сканчаю свой зварот, я хацеў бы, улічваючы вялікую колькасць пытанняў якія былі на сённяшнім мерапрыемстве аб Зянону Станіслававічу Пазняку, паведаміць, мы двойчы сустракаліся з ім на мінулым тыдні, мы мелі кожны раз шматгадзінную размову.

Зянон Станіслававіч вядзе актыўную працу, ён насамрэч з’яўляецца напэўна самым заслужаным чалавекам з усяго нашага дэмакратычнага руху па адраджэнні нашага нацыянальнага руху, нашай нацыі. Заслугі яго неацэнныя ў гэтым плане. На сённяшні дзень ён жыва цікавіцца і сам вядзе актыўную працу. Ёсць нейкія прычыны, па якіх ён не захацеў сюды прыязджаць.

Разам з тым мы з ім дамовіліся, што па вяртанні я яму паведамлю аб тым, што адбылося, я думаю, што ён сочыць за падзеямі, у нас з ім адбылася дамоўленасць, я яму сказаў сваю думку, што беларусы перастануць сварыцца, аб’яднаюцца ў адно цэлае, у адну сілу. Ён сказаў: «Валера, калі гэта так, я з вамі, працую ў супольнай камандзе, рашаем усе задачы разам», Я ўпэўнены, што так і будзе, і больш пытанняў не будзе, дзе Зянон Станіслававіч, чаму ён не з намі.

Я ўпэўнены, што ён з намі будзе, што свой велізарны досвед, свае веды, ён прынясе ў супольную каманду для супольнай справы.

Дзякуй за давер, Жыве Беларусь!»

Клас
84
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
12