Польшча: ад 8,5 рубля за гадзіну працы

Традыцыйна найбольшай папулярнасцю сярод беларускіх гастарбайтараў карыстаюцца суседнія Польшча і Літва.

Беларусы, якія шукаюць працу ў Польшчы, могуць разлічваць на аплату па стаўцы ад 15 злотых у гадзіну «на рукі», што па бягучым курсе складае каля 8,5 рубля. Столькі ў Польшчы гатовы плаціць рознарабочым на складзе.

Па словах супрацоўнікаў беларускіх кадравых агенцый, для ўладкавання на такую працу не трэба мець нейкіх асаблівых навыкаў ці валодаць польскай. Вынікае, што за месяц працы рознарабочым на складзе вы атрымаеце «на рукі» каля 800 даляраў. Пры гэтым ёсць месцы, дзе абяцаюць плаціць па 17 злотых у гадзіну. Але нават у такім выпадку ваш месячны заробак будзе складаць да 900$.

Крыху больш зарабляюць кіроўцы пагрузчыкаў, ім наймальнікі гатовы плаціць па 17-19 злотых у гадзіну. Месячны заробак такога рабочага складае ўжо пад тысячу даляраў.

Як зарабіць больш за 1000 даляраў?

Больш за 1000 зарабляюць на будоўлях. Заработная плата будаўнікоў даволі істотна розніцца ад навыкаў і працаздольнасці чалавека.

Тым беларусам, хто добра валодае польскай, дасяжныя вакансіі кухараў, барменаў і адміністратараў ва ўстановах харчавання і гатэлях. Валоданне польскай дае магчымасць зарабляць крыху больш, выконваючы пры гэтым больш лёгкую работу. Такога кшталту супрацоўнікам абяцаюць заробак у 1000-1100 даляраў нэта.

Калі працаўладкоўвацца на вышэй агучаныя вакансіі праз беларускія кадравыя агенцыі, то ў большасці выпадкаў вы адразу вырашаеце праблему з жытлом. Калі гаворка не ідзе пра буйныя гарады, то, са слоў пасрэднікаў, выдаткі на дах над галавой будуць складаць да 100 даляраў у месяц.

За дапамогу ў пошуку працы і афармленне ўсіх адпаведных дакументаў такія фірмы бяруць каля 150 даляраў. Аднак ўзнагарода пасярэднікам за пошук ваканісі — гэта дробязі ў параўнанні з тым, колькі каштуе запісацца ў чаргу на атрыманне візы. Калі яе ў вас няма, то давядзецца вытраціць яшчэ каля 300$ на яе атрыманне.

Хочаш больш — ідзі ў дальнабой

На больш высокія заробкі ў Польшчы могуць разлічваць кіроўцы катэгорыі С+Е. Кіроўцам фуры абяцаюць заробкі пад 2000 еўра ў месяц. Такія ж тарыфы і ў літоўскіх працадаўцаў. Увогуле, калі не браць пад увагу кіроўцаў, якія перавозяць аўтамабілі або небяспечныя ці негабарытныя грузы, зарплата кіроўцы-міжнародніка складае 60-75 еўра ў суткі. Шмат хто з беларускіх дальнабойшчыкаў адзначае, што апошнім часам большасць фірм падняла заробкі на 5-10 еўра ў суткі.

Фота: скрыншот з ютуб-канал «Мытныя органы»

На бусах, якія падыходзяць пад катэгорыю В, кіроўцам плацяць каля 200 злотых у суткі, ці каля 42 еўра. Калі да буса чапляюць прычэп, то можна разлічваць на 250 злотых (каля 54 еўра), але для гэтага спатрэбіцца катэгорыя В+Е. Кіроўцы малатанажнікаў таксама адзначаюць, што працадаўцы павысілі сутачныя стаўкі на 5-7 еўра. Вынікае, што за месячную кадэнцыю такія кіроўцы атрымліваюць па 1200-1600 еўра.

Што прапануюць у Літве?

Нярэдка беларусы едуць працаваць у Польшчу або Літву на таксі. Заробкі таксістаў у абедзвюх краінах прыблізна аднолькавыя. У залежнасці ад жадання працаваць, у гэтай сферы можна зарабіць ад 1000 да 1300 еўра, калі працаваць на арэндным аўто. Аднак сярод нашых грамадзян хапае і тых, хто таксуе на ўласных машынах.

Сярод іншых вакансій, якія дасяжны мігрантам, — дастаўшчык ежы. Так, напрыклад, у Вільні, чалавек, які развозіць ежу на ровары, можа зарабляць 30-40 еўра за 5-7 гадзін працоўнага дня. Калі ёсць сілы працаваць больш, то можна зарабляць і па 45-50 еўра. Калі працаваць у Вільні ці Клайпедзе, то можна абысціся без валодання літоўскай. Для такой працы вам хопіць рускай і англійскай моў. Фінальны заробак за месяц залежыць ад вашай працаздольнасці. Некаторыя ўвогуле выкарыстоўваюць працу ў дастаўцы ў якасці падпрацоўкі.

За 4,5-5 еўра ў гадзіну «чыстымі» ў Вільне можна знайсці працу пасудамыйкай у кавярні. Агулам, нізкакваліфікаваная праца ў Польшчы і Літве аплочваецца прыблізна па аднолькавых тарыфах.

Не толькі Польшча і Літва

Апроч звыклых нам суседніх краін, беларусам часам прапануюць працу ў Германіі, Бельгіі, Нідэрланды і нават Венгрыі. Венгерскія заробкі асабліва не адрозніваюцца ад Літвы і Польшчы, прынамсі беларусам там прапаную працу рознарабочымі па тарыфах ад 800 еўра ў месяц з бясплатным пражываннем.

Куды больш прыемныя сумы абяцаюць за працу ў вышэйназваных краінах Заходняй Еўропы. Так, напрыклад, аўтаслесарам гатовы плаціць ад 1400 да 2000 еўра, а высокакваліфікаваным будаўнікам да 2400 еўра ў месяц.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Напрягаемся и тужимся / Адказаць
10.08.2022
Это важно, но, ещё важнее то, что там нет узаконенного режима не до закона, там намного комфортнее и спокойнее жить, учиться, работать, отдыхать.
 Там всё стоит на ногах, а не на голове, как в Беларуси.
 В Беларуси же, кроме узаконенного режима не до закона (тюрьмы, репрессии, пытки)  и напрягаться, да тужиться (беспредела с стороны начальников), система лукашенко, макея, головченко, тертеля не могут ничего предложить.
0
Andrzej z kresów / Адказаць
10.08.2022
У Польшчы трэба за прыведзеныя стаукi 15-17 на рукi больш за 200 гадзiн адпрацаваць каб атрымаць "800 баксау"...
0
Satan / Адказаць
10.08.2022
Разнорабочим на складах и на разных линиях упаковки, сортировки найти работу не проблема фактически в любом польском городе, но там нужно хорошее здоровье, чтобы вкалывать. Кстати, интересно, что там за дах над головой за 100 баксов в месяц) Хостел в городе выйдет дороже. Хз, мож в какую деревню заселяют и штабелями на трехярусные кровати... тогда, да, мб 100 баксов. Ну, а в целом да... большинство с минимальным знанием языка работают в доставке и на такси. Те, кто подучил нормально язык за год-два устроились и в больницы, и в школы. Тут есть такая фигня как помощник учителя, евро 600 они зарабатывают + все соц.гарантии.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру