Фота: imgur.com

Аптычныя ілюзіі — гэта складаныя для разумення малюнкі або выявы нейкіх аб’ектаў ці з’яў, якія выглядаюць па-рознаму ў залежнасці ад таго, з якога ракурсу іх разглядаць. Існуюць розныя віды аптычных ілюзій: фізічныя, фізіялагічныя і кагнітыўныя, расказвае jagranjosh.com.

Аптычныя ілюзіі — гэта не проста цікавыя малюнкі. Яны яшчэ і вывучаюцца ў псіхааналізе, бо дэманструюць тое, як па-рознаму людзі ўспрымаюць свет. Добры прыклад гэтага — ілюзія, якую мы вам сёння паказваем.

Гэта так званая ілюзія Герынга, першую версію якой стварыў у 1861 годзе нямецкі фізіёлаг Эвальд Герынг. Яна сумяшчае ў сябе размытыя лініі і затрымку ў нашым успрыманні інфармацыі. Калі ж мы бачым такія размытыя лініі, як на гэтай ілюзіі, наш мозг успрымае гэта як прыкмету таго, што нешта рухаецца.

Паглядзіце ўважліва на ілюзію і на чырвоныя лініі на ёй. Яны прамыя ці крывыя? Адказ і тлумачэнне ілюзіі шукайце пад анонсамі.

Каляровае ці чорна-белае? Гэтае ФОТА вас збянтэжыць

Аптычная ілюзія: гэтага ката пабачаць толькі тыя, хто ўмее мысліць нестандартна

Вядома, насамрэч чырвоныя лініі прамыя і паралельныя. Але тое, што шэрыя лініі рухаюцца ў кірунку цэнтра, прымушае лічыць, што чырвоныя насамрэч крывыя, бо мозг спрабуе прадказаць траекторыю на аснове руху шэрых ліній. Чырвоныя лініі — прамыя і паралельныя, але ж фон прымушае ўспрымаць іх па-іншаму.

Гэта складаная аптычная ілюзія, бо ў ёй сумяшчаецца і змена формы, і змена колеру. Звычайна мозгу цяжка аддзяляць адзін ад аднаго розныя колеры, якія блізкія ў спектры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
kjfg / Адказаць
09.08.2022
Если повернуть голову на 90 градусов по вертикали, то четко видно в параллели и соответственно прямые
0
Пін Цэт / Адказаць
09.08.2022
Школьны фокус-покус. Глядзі ж ты, дасюль яшчэ ў хадзе.
0
ўɐɓʎн ǝніɐdʞ ў ɐɔіvɐ / Адказаць
09.08.2022
а ці шмат хто з паважаных хераў (хер - гэта гаспадзін па-нямецку) прахвесараў ведае, што нашыя вочы бачаць свет перавернутым? то бок нагамі дагары. і гэта наш мозг вяртае карцінку ў нармальны стан. але пэўна не ва ўсіх... як паглядзіш на некаторых
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру