Паводле складальніка адміністрацыйнага пратакола, супрацоўніка Кастрычніцкага РАУС Уладзіслава Шышкаўца, журналістка без дазволу райвыканкама размясціла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку фотаздымак з бела-чырвона-белым сцягам, чым «выказала сваю грамадска-палітычную пазіцыю».
Таццяна Мацвеева папрасіла суд, каб справу супраць яе спынілі, бо яна не згодная з абвінавачаннем.
Але суддзя Уладзімір Царыкаў скончыў працэс пастановай пра вяртанне матэрыялаў у міліцыю для выпраўлення хіб: складальнік пратакола памыліўся з месцам нараджэння журналісткі і не ўказаў, якое канкрэтна палажэнне заканадаўства яна парушыла.
Мацвееву затрымалі 29 ліпеня, але 31 ліпеня яна была выпушчаная да суда.





