Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Новая праца амерыканскіх навукоўцаў сведчыць, што падчас сну ў павукоў назіраюцца хуткія рухі вачэй. Гэта прыкмета фазы сну, падчас якой, як мяркуюць, у мозгу ўтвараюцца сны, піша Wall Street Journal.

Навукоўцы вывучылі інфрачырвоныя відэазапісы таго, як спяць дзясяткі павукоў-скакуноў. Гэтыя членістаногія падчас сну звычайна вісяць уніз галавой на шаўковай нітцы, а ўдзень захопліваюць ахвяр з дапамогай вострага зроку і здольнасці скакаць.

На відэа было бачна, што павукі перыядычна тузаліся і згіналі ногі. У гэты ж час элементы іх вачэй без векаў хутка рухаліся, што характэрна для фазы хуткага сну. Такая з’ява назіралася ў павукоў кожныя 15-20 хвілін і працягвалася 90 секунд.

Пол Шоу, неўролаг з Вашынгтонскага ўніверсітэта, тлумачыць, што калі ў павукоў назіраецца фаза хуткага сну, гэта паказвае, што такая фаза сну — адпаведна, і сама магчымасць бачыць сны — з’явілася ў жывёл зусім у іншы час, чым раней лічылі навукоўцы. У такім выпадку выходзіць, што сны могуць бачыць больш біялагічных відаў, чым меркавалася.

У чалавека фаза хуткага сну пачынаецца прыкладна праз 90 хвілін пасля засыпання і перыядычна паўтараецца да моманту, калі чалавек прачынаецца. У гэты час павялічваецца актыўнасць мозгу, і менавіта тады чалавек бачыць сны. У некаторых жывёл накшталт каракаціц, прыматаў, сабак і птушак таксама назіралі прыкметы фазы хуткага сну, і ў некаторых выпадках нават атрымалася зарэгістраваць павелічэнне актыўнасці мозгу. Гэта дае падставы лічыць, што жывёлы таксама бачаць сны.

У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне

Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч

Некаторым людзям хапае чатырох гадзін сну. Як так?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0