«Балюча бачыць, што з тых часоў народ Беларусі падвяргаецца сістэматычным рэпрэсіям у іх горшых формах», — гаворыцца ў паведамленні.

У ім пазначана, што «рэжым душыць выказванне любых крытычных галасоў» у той час, як сам Лукашэнка «прадаў большую частку суверэнітэту сваёй краіны крамлёўскім спонсарам і «як следства, Беларусь усё больш становіцца падобная на «расійскую ваенную зону».

«Апошнія падзеі паказваюць, што барацьба супраць нелегітымнага, небяспечнага рэжыму Лукашэнкі — гэта не толькі ўнутраная справа беларусаў: гэта і наш клопат, паколькі гэта ўяўляе відавочную пагрозу для ўсяго нашага кантынента», — гаворыцца ў заяве.

Еўрапарламент заклікаў беларускія ўлады «неадкладна і безумоўна вызваліць і зняць усе абвінавачванні з усіх палітычных зняволеных і асоб, якія падвергліся адвольнаму затрыманню, і патрабуе неадкладнага спынення гвалту і рэпрэсій».

Еўрадэпутаты таксама заклікалі міжнародную супольнасць «праявіць цвёрдасць у ажыццяўленні санкцый супраць нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі», бо мужны народ Беларусі з'яўляецца часткай еўрапейскай сям'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0