Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі за месяц прасунуліся ў Данбасе максімум на 10 кіламетраў
На астатніх участках фронту прасоўванне расійскіх падраздзяленняў не перавысіла за гэты перыяд трох кіламетраў, што, верагодна, значна менш вызначанага.
Фота: AP
Пры гэтым Мінабароны Вялікабрытаніі адзначае, што расійскія войскі апошнія некалькі дзён засяродзілі намаганні ў асноўным на ўмацаванні абароны на поўдні Украіны, але, нягледзячы на гэта, працягвалі атакаваць украінскія пазіцыі ў Данецкай вобласці.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ