Пастанова дапоўніла спіс хвароб, які быў вызначаны Саўмінам яшчэ ў 2003 годзе. У старым дакуменце пералічваліся сем захворванняў, з якімі не возьмуць на дзяржслужбу, у новым іх ужо дзевяць.
У пералік дадалі абсесіўна-кампульсіўныя, а таксама дысацыятыўнае (канверсійнае) расстройства. Акрамя таго, у графу аб расстройствах настрою дадалі выключэнне: дэпрэсіўныя эпізоды лёгкай і сярэдняй ступені. З імі цяпер можна быць чыноўнікам.
Змены ўступяць у сілу з 1 верасня.
Абноўлены пералік захворванняў, з якімі не возьмуць на дзяржслужбу і не дапусцяць да дзяржаўнай таямніцы, такі:
Арганічныя, уключаючы сімптаматычныя, псіхічныя расстройствы.
Псіхічныя расстройствы і расстройствы паводзін, звязаныя з ужываннем псіхаактыўных рэчываў.
Шызафрэнія, шызатыпічныя і расстройствы трызнення.
Расстройствы настрою (афектыўныя), за выключэннем дэпрэсіўнага эпізоду лёгкай і сярэдняй ступені.
Абсесіўна-кампульсіўныя расстройствы.
Дысацыятыўнае (канверсійнае) расстройства.
Расстройства асобы і паводзінаў у сталым узросце.
Разумовая адсталасць.
Эпілепсія.





