Авіярухавік украінскага прадпрыемства «Мотор Січ» з цэнтрам у Запарожжы
Беларусь і Украіна падпісалі міжурадавае пагадненне аб вытворчай і навукова-тэхнічнай кааперацыі прадпрыемстваў і арганізацый абаронных галін прамысловасці 25 чэрвеня 2001 года. Яно набыло юрыдычную моц 1 ліпеня 2002 года.
Пагадненне прадугледжвала ўзаемавыгадную кааперацыю між суб’ектамі гаспадарання Беларусі і Украіны ў сферах распрацоўкі і вытворчасці прадукцыі вайскова-тэхнічнага прызначэння, паслуг такога прызначэння, а таксама пастаўку матэрыялаў, паўфабрыкатаў, дэталяў, навучальнай і дапаможнай маёмасці для ўласных патрэбаў, неабходных для вырабу ўзбраення і вайсковай тэхнікі.
Пагадненне падпісвалі на тры гады з аўтаматычным падаўжэннем дзеяння. Яно страціць сілу праз шэсць месяцаў пасля атрымання пісьмовага паведамлення другога боку аб выхадзе з пагаднення.
Урад Украіны ўхваліў рашэнне аб дэнансацыі 2 жніўня.
Чытайце таксама:
Украіна разарвала пагадненне з Беларуссю аб суднаходстве





