На лінію 101 патэлефанавала маладая пара. Яны ехалі з Ваўкавыска ў Зэльву і непадалёк ад АЗС вырашылі ненадоўга спыніцца. Выйшаўшы з машыны, хлопец і дзяўчына пачулі брэх сабакі. Ніякіх сабак пры гэтым не было відаць.

Тады маладыя людзі вырашылі абысці тэрыторыю і неўзабаве ўбачылі проста пасярод поля пусты тэхнічны калодзеж. Унутры быў не толькі сабака, але яшчэ і кацяня.

З-за глыбіні калодзежа хлопцы не змаглі дастаць жывёл самі і выклікалі МНС. Ратавальнікі спусціліся ў калодзеж з дапамогай лесвіцы і дасталі жывёл наверх. Тыя адразу ж уцяклі.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0