У параўнанні з папярэднім месяцам, калі было прададзена больш за 1 100 легкавых аўтамабіляў, рынак упаў больш чым у паўтара раза. Аднак вынік апынуўся ўсё ж вышэй, чым у красавіку-траўні.

«Дынаміка рынку цяпер у першую чаргу вызначаецца даступнасцю аўтамабіляў і хуткасцю распродажу складоў, як у ліпені, так і ў папярэднія месяцы.

Актывізацыя продажаў Geely, якая пачалася ў чэрвені, дазволіла перадаць кліентам 290 аўтамабіляў (першае месца на рынку), але даступныя склады моцна скараціліся. Таму лідарамі сярод мадэляў па продажах прадказальна сталі Geely Atlas Pro (140 штук) і Geely Coolray (130 штук).

У структуры рынку па класах пераважалі мадэлі SUV (сумарна прададзена 577 красовераў), у той час як у раней найбольш папулярным класе B прададзена ўсяго 70 аўтамабіляў. Асноўная прычына гэтага — у прыпыненні працы зборачных прадпрыемстваў у Расіі», — гаворыцца ў справаздачы асацыяцыі.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1