Каб абараніць наш сад ад буйных і дробных шкоднікаў, а таксама ад казурак і сысуноў, вам спатрэбяцца некалькі рэчаў:

  • некалькі кавалкаў мыла,
  • мяшок,
  • нож,
  • стэплер,
  • некалькі драўляных слупкоў.

Разрэжце мыла на вялікія кавалкі і пакладзіце іх у мяшкі, пасля закрыйце іх стэплерам так, каб мыла не выпадала. Але не закрывайце наглуха, каб адчуваўся пах мыла. Такія мяшкі варта павесіць на падрыхтаваныя драўляныя слупкі.

Рэшткі мыла можна парэзаць на дробныя кавалачкі і змяшаць з вадой, а пасля выліць на расліны і глебу пад імі, каб яшчэ больш абараніць нашы расліны ад шкоднікаў. Пах мыла, які распаўсюджваецца па садзе, абараняе ад шкоднікаў. Дождж толькі ўзмацняе пах.

Важна рэгулярна мяняць мыла, бо гэта забяспечвае інтэнсіўны пах. Варта таксама адзначыць, што найлепшы эфект ад духмянага цвёрдага мыла. Мыла з нейтральным водарам будзе працаваць не так добра.

Галоўная перавага гэтага метаду барацьбы з шкоднікамі заключаецца ў тым, што ён з'яўляецца цалкам натуральным. Ніводнае рэчыва з мыла не застаецца ў гародніне, садавіне або іншых раслінах. Яно бясшкоднае для жывых істот, нават тых, якіх ён адпужвае, таму метад яшчэ і вельмі экалагічны.

label.reaction.like
38
label.reaction.facepalm
5
label.reaction.smile
14
label.reaction.omg
8
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
о. шчэ адзін рыцэпт шо трэндзец / Адказаць
07.08.2022
у нас аднойчы рэгулярна стала мыла прападаць ля вулічнага рукамыйніка. дык муж сказаў - гэна пэўна кот (там штодзень мясцовыя каты соўгаюцца па "нашым" участку -абыходзяць уладанні свае) з'еў. рашыў знутры памыцца. ці якая чупакабра

так што не ад усіх агародных шкоднікаў ваша мила дапамагае. некаторым во можа нават і на карысць
0
Жук / Адказаць
07.08.2022
о. шчэ адзін рыцэпт шо трэндзец, -> трэба ваша мыла кату, як пятая лапа сабаку. Звычайна гэтым займаюцца вароны, ад няма чаго рабіць. Гарадскія, вы такія сьмешныя.
1
халк / Адказаць
07.08.2022
не. Жук, на жаль такія смешныя - гэта вы

хочаце горкую праўду?
у адрозненне ад вас я расту (і не сказаць, каб гэта падабалася мне.. гэта фізічна балюча)
а вы застылі ў нейкім часе... "кэп"
мажліва ў тым часе, калі вы пакінулі Беларусь
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру