Паводле інфармацыі відавочцаў, спачатку на дапамогу дыназаўру прыйшлі вадалазы Таварыства выратавання на вадзе. Затым пад скульптуру падсунулі надзіманыя падушкі і перамясцілі яе бліжэй да берага.

На фінальным этапе выратавальнай аперацыі задзейнічалі пад’ёмны кран, які выцягнуў дыназаўра на бераг.

Плывучую скульптуру плезіязаўра ўстанавілі ўчора на Валатаўскім возеры ў Гомелі, аднак яна не пратрымалася і паўдня. Праз некалькі гадзін уся канструкцыя пайшла пад ваду. Аказалася, што ў адным з паплаўкоў, якія трымаюць скульптуру на вадзе, быў няспраўны кран. З-за гэтага дыназаўр нібыта і пайшоў пад ваду.

Чытайце таксама:

Лох-нескую пачвару спрабавалі пасяліць у Гомелі, але яе хапіла толькі на адзін дзень

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0