Праграма фестывалю вельмі насычаная і разнастайная:

— а 16-й у касцёле св. Яна Хрысціцеля адбудзецца бясплатны арганны канцэрт з класічнымі творамі Баха, Гуно, Гендэля, Агінскага ды інш.;

— а 17-й каля сценаў Гальшанскага замка распачнецца відовішчнае коннае шоу ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Рыцары Францыі» і «Секерж»

— сярэднявечныя гульні і забавы, майстар-класы, выстава-продаж работ рамеснікаў, фудкорты, экскурсія па Паўночнай вежы замка, знакаміты Гальшанскі пернік, вогненнае шоу, лучны цір, ткацкая майстэрня, пляцоўка для фехтавання і многае іншае!

Білеты: дарослы — 10 рублёў, дзіцячы — 7 рублёў, дзецям да 5 гадоў — бясплатна!

Інфалінія: +375 299 397 856, +375 291 019 188, 80 159 323 298

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0