У студзені-ліпені расійскі рынак грузавікоў скараціўся на 20,8% да 44,3 тысяч аўтамабіляў. Новыя рэгістрацыі МАЗаў пры гэтым упалі на 31% да 2343 адзінак.

У ліпені расійскі рынак упаў на 30,6% да 9575 машын, а МАЗ паказаў падзенне на 42,4% да 547 адзінак.

Доля беларускага вытворцы ў ліпені 2022 года скарацілася да 5,3%. Год таму яна складала 6,1%.

Лідарам расійскага рынку па выніках сямі месяцаў застаўся КАМАЗ. Яго продажы скараціліся на 12,1% да 17,56 тысяч адзінак.

Трэба адзначыць, што ва ўмовах санкцый расійскія спажыўцы зусім не спяшаюцца перасаджвацца на МАЗы, застаўшыся без еўрапейскіх аўтамабіляў або сутыкнуўшыся са зніжэннем вытворчасці расійскіх марак. Чэмпіёнамі росту сталі кітайскія вытворцы. SHACMAN павялічыў збыт у 3,3 разы — да 3800 машын, HOWO — у 2,7 разы да 1909 адзінак, JAC — у 2,2 разы да 1300 машын.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1