Суддзя адказаў, што калі стан будзе пагаршацца, то сённяшняе пасяджэнне будзе адкладзенае.

Нагадаем, у Фядуты абвастрэнне падагры. Жонцы абвінавачанага дазволілі перадаць яму кій.

Суд па «справе дзяржперавароту» пачаўся ў мінулую пятніцу, 29 ліпеня.

Юрась Зянковіч абвінавачваецца па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў — па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

«Справа змоўшчыкаў»: падрабязнасці сустрэчы Зянковіча і «сілавіка» ў рэстаране

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0