Згодна з дакументам, Міністэрства культуры «лічыць неабходным», каб мясцовыя ўлады зараз накіроўвалі свае прапановы «аб наданні ўстановам культуры імён буйных дзеячоў, знакамітых людзей» для ўзгаднення ў ведамства.

Гэта робіцца «ў мэтах прыняцця ўзгодненых, абгрунтаваных рашэнняў».

Раней мясцовыя ўлады былі вольныя самі вырашаць гэта пытанне на абласным, ды нават раённым узроўні.

Магчыма, падставай для падобнага кантролю стаў скандал, звязаны з Астравецкай раённай бібліятэкай, якой амаль было нададзена імя вядомага беларускага літаратуразнаўцы, пісьменніка, гісторыка Адама Мальдзіса.

Супраць гэтай ініцыятывы выступіла праўладная актывістка Вольга Бондарава: назваўшы Мальдзіса «махровым нацыяналістам», яна напісала ў Гродзенскі аблвыканкам некалькі зваротаў. Ва ўпраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі ўстановы да Бондаравай прыслухаліся, хоць папярэдне ўпраўленне культуры таго ж Гродзенскага аблвыканкама пакінула рашэнне ў сіле.

Зараз рашэнне, якое Астравецкі райвыканкам прыняў самастойна ад 24 чэрвеня 2022 года, прыпынена, «дзякуючы» ўмяшальніцтву Бондаравай і саступкам гродзенскіх чыноўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15