Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 2 з 2
05.08.2022 / 12:53
Бел / Łac / Рус

Прапагандысты абурыліся выкананнем песні «Акіяна Эльзы» на Зыбіцкай. Цяпер спявачка не выходзіць на сувязь 3

У сеціве з’явілася відэа вулічнага канцэрта на Зыбіцкай каля бара «Слоікі-бутэлькі» 3 жніўня. Пры вялікай падтрымцы публікі спявачка Мэрыем Герасіменка выканала песню ўкраінскага гурта «Акіян Эльзы» «Обійми». На спявачку абрынуліся прапагандысты. Цяпер сувязі з дзяўчынай няма. Што з ёю, невядома.

 

На наступны пасля канцэрта дзень у адным з праўладных тэлеграм-каналаў зʼявіўся пост: «Падкажыце хто-небудзь, а мінскія ўлады ўвогуле ў курсе, што ў іх у цэнтры горада робіцца? Напярэдадні на Зыбе адбыўся бчбшный шабаш». Аўтары падкрэсліваюць, што дзяўчына выступала ў белай футболцы з чырвоным сэрцам на грудзях.

«Публіка была вельмі задаволеная такім святам непаслушэнства», — напісалі прапагандысты.

Яны зазначылі, што прагледзелі сацыяльныя сеткі Мэрыем і апублікавалі скрыншоты пастоў, дзе яна выказвае падтрымку пратэстам і асуджае дзеянні ўладаў. «Вось гэта спакойна выступае ў цэнтры Мінска, у 2022 годзе, напярэдадні «гадавіны мецяжу», — накручвалі яны. 

«Можа хопіць ужо сюсюкацца? — адгукнуўся другі канал. — Стварыць мабільны атрад з адпаведнымі паўнамоцтвамі, наклеіць ім на шаўроны лагатып кафэ Oʼpetit, раздаць гумовыя палкі і хай нясуць у прыватны бізнес разумнае добрае і вечнае. Сурʼёзна, трэба ўжо нешта рабіць, каб нават ідэй у такіх змагароў не ўзнікала. А то неяк памяць у іх моцна кароткая апынулася».

Сказаў сваё слова і Азаронак.

«Ужо зла не хапае. Колькі гэта можа працягвацца? Колькі трэба гадоў? Два гады не хапіла? 7? 10? 50? Няўжо няма каму паглядзець, што робіцца ў ВНУ, у барах, у тэатрах, у рэстаранах? І ўжо адкрыта на вуліцы». Ён зноў зазбіраўся «з паплечнікамі» ў рэйд па Зыбіцкай.

Цяпер, паводле «Зеркала», Мэрыем не выходзіць на сувязь. Паводле непацверджанай інфармацыі выдання, спявачка, як і ўладальнік бара «Слоікі-бутэлькі», маглі быць затрыманыя.

Мэрыем Герасіменка — мінская спявачка, салістка Meriem Band. Ёй 28 гадоў. Яна ўдзельніца шматлікіх шоу для спевакоў, у тым ліку расійскага «Голаса», шоу «Песні» на ТНТ, украінскага «Голос країни».

«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам 

Як «інфаспецназаўка» Бондарава, што нішчыць беларускае, падначаліла чыноўнікаў цэлай вобласці ВІДЭА 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць
Лукашэнка забараніў звальняцца і з'язджаць / Медыцыну зробяць платнай: для каго / Рэакцыя на Азаронка. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 21 верасня
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі  9
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
6 0
Nord / Адказаць
05.08.2022
Лукашэнаўскія людажэры ўсё ніяк не супакояцца і не нап'юцца крыві беларусаў. Для іх шчасце - гэта чалавек без языка і у кайданках
3 0
С.Якера / Адказаць
05.08.2022
Я не буду тратить патроны, Свой топор я буду тупить… Будут сыпаться долу шевроны. Не забыть! Не простить! Только мстить!
0 0
Уладзімір / Адказаць
05.08.2022
Я так разумею, что Zондер-каманды хутка пачнуць хапаць людзей, што размаўляюць украінскаю мовай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Палітвязня, якога не выпусцілі пасля заканчэння тэрміну, асудзілі па новай крымінальнай справе
У спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў уключылі выпадковага чалавека. Насамрэч ён не мае дачынення да таго, што яму закідаюць
Ва Украіне ўзаконілі пісанне назвы «Расія» з малой літары. Але не ва ўсіх выпадках
Знялі на ВІДЭА, як на Гомельшчыне мядзведзь разграміў пчальнік
У ЗША кіроўца загінуў, бо сэрвіс Google Maps павёў яго цераз мост, які абрынуўся амаль 10 гадоў таму
Беларуска расказала, што адбываецца ў Ерэване пасля капітуляцыі Нагорнага Карабаха
Беларусбанк прыпыняе прыём новых і папаўненне некаторых адкрытых укладаў у далярах
Усяго патроху
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук 1
Прадпрымальніку прызначылі пяць гадоў калоніі за данат 20 даляраў 4
«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 30
Фота / Відэа
У падмаскоўнай Балашысе — выбух газу ў шматкватэрным доме. Абрынулася некалькі кватэр 1
Лось, якога выратавалі пад Браславам, стаў героем мемаў  6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
«Усе фонды, якія мы закрылі, сабраць пад адзін дах». Лукашэнка апраўдваўся адносна новай рэзідэнцыі  4
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук
Абавязковае размеркаванне ўвядуць і для платнікаў, а бюджэтнікам павялічаць яго працягласць — нарада ў Лукашэнкі 25
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 10
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Самае лайканае
За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153 11
«Сдохни, Путлер. Нет войне». Скарыназнаўца абвясціў вайну Расіі і беспакарана правёў першую дыверсію 28
«Яшчэ раз, хто на каго напаў: Украіна на нас, ці Расія на Украіну? Вось хто напаў, той не мае рацыі. І хопіць п*** на гэту тэму» — Андрэй Макарэвіч даў адлуп расійскаму прапагандысту 9
«Калі вам стала зразумела, што Захаранку збіраюцца забіць?» — «Калі Паўлічэнка стрэліў у яго». Гараўскі дае паказанні 36
Для Пентагона стварылі новы псіхалагічны партрэт Пуціна. Расказваем, што ў ім 8
Найбольш рэакцый
«Моцны і спартовы хлопец». Беларус памёр у Варшаве пасля прыёму ў стаматолага 12
«Мне і паведамляць у органы не прыйшлося — калегі «стуканулі». Беларусы расказалі, што яны робяць з абавязкам паведамляць пра ДНЖ і «карты паляка» 9
«Сдохни, Путлер. Нет войне». Скарыназнаўца абвясціў вайну Расіі і беспакарана правёў першую дыверсію 28
«Яшчэ раз, хто на каго напаў: Украіна на нас, ці Расія на Украіну? Вось хто напаў, той не мае рацыі. І хопіць п*** на гэту тэму» — Андрэй Макарэвіч даў адлуп расійскаму прапагандысту 9
За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153 11
Гарачыя тэмы
Каратыст адрадзіў легендарны клуб «Волат». «Мы гуртуем беларусаў, каб яны нарэшце сталі гаспадарамі на сваёй зямлі» 8
Пранкер паказаў, як трапіць у любы пад'езд без ключа ад дамафона 10
Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе 1
Сяргей Алейнік у Нью-Ёрку паціснуў руку Франаку Вячорку 54
«Прыніжаў разумовыя здольнасці студэнтак». Чаму ў Вільні са скандалам адмянілі выставу беларускага мастака 31
Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы  18
Слава Камісаранка, здаецца, ажаніўся. З’явіліся фота вяселля 14
Памылкі на кожнай старонцы. Як выглядае беларускамоўны падручнік у Беларусі 26
Сэдфішынг у сацсетках стаў аб'ектам увагі псіхолагаў 5
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх