«Затрымліваў ці то ГУБАЗіК, ці то КДБ», — распавялі «Свабодзе» сваякі.
Прычына затрымання невядомая.
Ігар Банцар ужо адсядзеў тэрмін пасля пратэстаў 2020 года. Яго судзілі за хуліганства, бо ён у верасні 2020 года станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай. Музыку асудзілі на паўтара гады «хіміі».
Пасля вызвалення сёлета ён адмовіўся з'язджаць з Беларусі.





