Сухагруз Navistar раніцай у пятніцу выйшаў з порта Адэсы, а іншае судна Rojen — з суседняга Чарнаморска. Таксама з порта Чарнаморска выйшаў сухагруз Polarnet.

Агулам на борце гэтых судоў знаходзіцца больш за 58 тысяч тон кукурузы.

Усе тры судны зараз накіроўваюцца ў бок Стамбула па марскім гуманітарным калідоры.

Раней Каардынацыйны цэнтр у Стамбуле выдаў дазвол на праход праз марскі гуманітарны калідор трох судоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?