Уваход у офіс «ТДТІпраект». Фота: Яндэкс

Уваход у офіс «ТДТІпраект». Фота: Яндэкс

Сярод затрыманых — 65-гадовы дырэктар «ТДТІпраект», ягоная 66-гадовая жонка — галоўны архітэктар арганізацыі, а таксама іх 35-гадовая дачка і яе муж, якія працуюць там жа на пасадах галоўных архітэктараў праектаў.

Усе гэтыя людзі ў «пакаянных» відэа кажуць, што ўдзельнічалі ў пратэсных маршах. «У 2020 годзе я, мая жонка, а таксама цесць і цешча ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту і перакрывалі рух грамадскага транспарту. У дадзены момант я і мая сям'я затрыманыя», — прамаўляе на камеру мужчына.

Акрамя таго, у відэа фігуруюць яшчэ тры чалавекі, якія робяць аналагічныя вымушаныя прызнанні. Гэта дзве жанчыны, якія таксама працуюць у сферы праектавання і будаўніцтва (эканаміст у адным з трэстаў і галоўны бухгалтар у ДУП «Белгідраўліка»), і мужчына, які працуе ў турыстычнай кампаніі «Трэвел груп». Апублікаваныя таксама сумесныя здымкі гэтых людзей з пратэстнага маршу.

Калі гэтыя людзі былі затрыманыя і ў якім статусе знаходзяцца цяпер, а таксама ці ўзятыя яны пад варту або знаходзяцца на волі — не ўдакладняецца. Імёны затрыманых таксама не называюць.

Аднак вядома, што дырэктар і галоўны архітэктар «ТДТІпраект» — гэта Ігар і Таццяна Калеснікі.

Фірма «ТДТІпраект», як напісана на яе сайце, працуе з 2008 года, удзельнічала ў праектаванні многіх будынкаў у Мінску, у тым ліку вядомага ВК «Лазурыт» і іншых аб'ектаў у Лебядзіным. Таксама прадпрыемства распрацоўвала канцэпцыю развіцця аэравакзальнага комплексу мінскага аэрапорта, рэалізоўвала праекты ў рэгіёнах Беларусі, Расіі і Туркменістане.

Як пазначана на сайце «ТДТІпраект», сярод яго кліентаў — МТС, Нацыянальная бібліятэка, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі Камень», РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», ДП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Савецкага раёна горада Мінска», Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр і іншыя.

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
50