Ірына Слаўнікава падчас вынясення прыгавора. Фота: @bajby

Ірына Слаўнікава падчас вынясення прыгавора. Фота: @bajby

«Свабода друку, слова і свабоднае права выказваць сваё меркаванне з'яўляюцца краевугольнымі камянямі дэмакратыі. Прысуд рэжымам Лукашэнкі журналісткі Ірыны Слаўнікавай да 5 год калоніі строгага рэжыму — гэта абсалютны скандал, парушэнне ўсіх нормаў цывілізацыі, правоў чалавека і журналісцкіх стандартаў.

Гэты непрымальны прысуд выкліча неадкладную і рашучую рэакцыю Польшчы на міжнародным узроўні. Я даручыў Міністэрству замежных спраў зрабіць неадкладныя і рашучыя крокі», — напісаў прэм'ер-міністр у фэйсбуку.

Ірыну Славнікаву затрымалі ў мінскім аэрапорце ў кастрычніку 2021 года пасля вяртання з адпачынку. Яна прызнана палітвязнем. Раней Ірына працавала на «Белсат ТБ», у апошні час супрацоўнічала з польскім тэлебачаннем TVP. Журналістку абвінавачвалі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).

Раённы суд Гомля сёння прызнаў Слаўнікаву вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» і асудзіў на 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Прысуд быў нават больш жорсткі, чым хацела абвінавачанне, якое патрабавала 4 гады калоніі.

Клас
9
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
71