Імаверна, гаворка ідзе пра сясцёр Жанну Захаркевіч і Надзею Сцепанцову, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз некаторы час пасля абвяшчэння прысуду.

Як паведамляе Генпракуратура, суд Ленінскага раёна абвінаваціў жанчын паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК і прысудзіў ім абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію») на тэрмін 3 гады і 3 гады і 6 месяцаў адпаведна.

Намеснік генпракурора падаў пратэст на гэты прысуд. На яго думку, суд не ўлічыў, што жанчыны, калі стаялі ў счэпцы, уступалі ў супрацьборства з сілавікамі; пры гэтым нібыта адна выкрыквала абразы на адрас міліцыянта, а другая нават ударыла аднаго з сілавікоў.

У выніку па рашэнні новага суда жанчынам змянілі пакаранне на пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады і 2 гады і 6 месяцаў адпаведна.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
23
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6